Мінскія ўнівермагі правядуць у лістападзе дні зніжак

Мінскія ўнівермагі правядуць у лістападзе дні зніжак

Мінскія ўнівермагі правядуць у лістападзе дні зніжак — 15-20%. У "ГУМе" 12 лістапада будзе дзейнічаць зніжка 20% на жаночае і мужчынскае адзенне і абутак, а праз тыдзень, 19 лістапада, на дзіцячы абутак, адзенне, цацкі, канцтавары (17%). 26 лістапада зніжка на ўсе нехарчовыя тавары складзе 20%, інфармуе БЕЛТА.

У "ЦУМе" дні зніжак — 14 і 28 лістапада. Усе нехарчовыя тавары можна будзе купіць на 17% танней. У гандлёвым доме "На Нямізе" 11, 18 і 25 лістапада на нехарчовыя тавары будуць даваць зніжку 20%. Універмаг "Беларусь" прызначыў дні зніжак (20%) на 17 і 24 лістапада, а УП "Кірмаш" — на 11, 18 і 25 лістапада (15%).

Фота: sk.gov.by, БЕЛТА

Мінскія ўнівермагі правядуць у лістападзе дні зніжак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі