Мінскія бальніцы павялічваюць закупкі мяшкоў для трупаў

Мяшок патолагаанатамічны / ritualtrans.by
Мяшок патолагаанатамічны / ritualtrans.by

Некаторыя мінскія бальніцы, якія прымалі "кавідных" пацыентаў, сур'ёзна павялічылі закупкі патолагаанатамічных мяшкоў. Гэта можна зразумець па тэндарах, размешчаных на сайце goszakupki.by.

17 сакавіка 2020 года 1-я гарадская клінічная бальніца хацела закупіць "мяшкі для патолагаанатамічнага матэрыялу" ў колькасці 500 штук за 6 тысяч рублёў. Забяспечваць імі бальніцу патэнцыйны пастаўшчык, згодна з умовамі конкурсу, павінен быў з 1 красавіка да 25 снежня 2020 года.

Минские больницы увеличивают закупки мешков для трупов

У 2021 годзе гэта ж бальніца хоча купіць ужо 1200 мяшкоў для трупаў — за 10 тысяч 800 рублёў. Гэта ў 2,4 раза больш!

Минские больницы увеличивают закупки мешков для трупов

Дзеля справядлівасці адзначым, што сёлета мяшкі патрабуюцца не з 1 красавіка, а з 1 лютага, гэта значыць на два месяцы раней. Але, так ці інакш, сёлета бальніца закупляе значна больш мяшкоў. У 2020-м за час пастаўкі выходзіла ў сярэднім па 55 мяшкоў у месяц, а ў 2021-м — ужо па 109 мяшкоў.

5-я гарадская клінічная бальніца ў 2020 годзе шукала, дзе б купіць 700 мяшкоў за 6200 рублёў. Пастаўляць іх павінны былі з 24 лютага і да канца года.

Минские больницы увеличивают закупки мешков для трупов

У тэндары 2021 года патрабуецца ўжо 1050 мяшкоў за 8400 рублёў. Пастаўка патрэбная на месяц раней — з 19 студзеня. Гэта значыць, летась трацілі ў сярэднім па 77 мяшкоў у месяц, на 2021-ы закупляюць па 95.

Минские больницы увеличивают закупки мешков для трупов

Сталічная Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі летась затарылася мяшкамі для трупаў на 22 тысячы 800 рублёў. 1900 мяшкоў ім пастаўлялі з 29 красавіка да 31 снежня. Гэта значыць, закупка праводзілася зыходзячы з 210 мяшкоў у месяц.

Минские больницы увеличивают закупки мешков для трупов

Сёлета БХМД купляе 2500 мяшкоў за 37 тысяч 500 рублёў. Тэрмін пастаўкі — з 22 сакавіка і да канца года, а гэта — прыкладна 250 мяшкоў у месяц.

Минские больницы увеличивают закупки мешков для трупов

COVID-19 прыйшоў у Беларусь больш за год таму. Дзяржпрапаганда за гэты час паспела прайсці некалькі стадый: ад адмаўлення (падтакваючы Лукашэнку і яго азначэнню "каронапсіхоз") да прыняцця — маўляў, праблема ёсць, але ў нас усё не так дрэнна, як у іншых краінах.

Па афіцыйнай статыстыцы на 16 сакавіка, ад ускладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, у Беларусі памерла 2112 пацыентаў. Прычым чыноўнікі з Мінздароўя нібы кантралююць смяротнасць ад COVID-19: яна можа не мяняцца тыднямі. Напрыклад, з 14 да 27 лютага яна, як пад лінеечку, складала дзевяць смерцяў у дзень.

Але, як вынікае з тэндарных звестак толькі па трох мінскіх бальніцах, сёлета закупляецца на 1650 патолагаанатамічных мяшкоў больш, чым летась. Адкуль такі рост, калі, паводле афіцыйнай статыстыкі, пасля COVID-19 у Беларусі памірае ў межах 11 чалавек у дзень?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі