Мінскі метрапалітэн зачыніў пяць цэнтральных станцый метро

Метро зачынена / Telegram
Метро зачынена / Telegram

29 лістапада ў 11.05 Мінскі метрапалітэн закрыў на ўваход і выхад пяць цэнтральных станцый метро.

Цягнікі не спыняюцца на станцыях Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, плошча Якуба Коласа, Купалаўская, Няміга. Зачынены вестыбюль станцыі Плошча Леніна з боку плошчы Незалежнасці.

Гэта зроблена "ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў", сказана ў афіцыйным тэлеграм-канале Мінскага метрапалітэна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі