Мінскі дынамавец закінуў самую хуткую шайбу ў гісторыі КХЛ

"Сібір" — "Дынама"

"Сібір" — "Дынама" / t.me/hcdinamoby/

У аўторак у чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" ў Навасібірску абыграла "Сібір" — 3:2 (0:0, 0:2, 3:0). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Рамана Гарбунова, Віталя Пінчука і Аляксандра Волкава. Шайба Гарбунова на чацвёртай секундзе трэцяга перыяду стала самай хуткай у гісторыі КХЛ з пачатку любога з перыядаў (дагэтуль самай хуткай лічылася шайба, закінутая на 5-й секундзе).

Наступны матч "Дынама" правядзе 19 снежня, калі будзе прымаць "Віцязь". Беларускі клуб займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Мінскі дынамавец закінуў самую хуткую шайбу ў гісторыі КХЛ
t.me/hcdinamoby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі