Мінская міліцыя шукае мужчыну, які на прыпынку напаў на школьніцу

Напад быў здзейснены каля 16.30 насупраць дома №13 па вуліцы Галадзеда. Мужчына напаў на вучаніцу дзясятага класа адной са сталічных школ. За школьніцу заступіўся выпадковы мінак, асоба якога таксама не ўстаноўлена. Дзяўчына ў выніку нападу атрымала цялесныя пашкоджанні.

ГУУС Мінгарвыканкаму заклікае відавочцаў здарэння звяртацца ў Заводскае РУУС Мінска асабіста (вул. Кабушкіна, 36) альбо па тэлефонах: (017) 340-02-02 (дзяжурная частка), (029) 877-63-20 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі