Мінская міліцыя абвяргае, што дзеці ў сталіцы ўжываюць наркотык "суніцы"

Мінская міліцыя абвяргае, што дзеці ў сталіцы ўжываюць наркотык "суніцы"

Мінская міліцыя абвяргае чуткі пра ўжыванне новага наркотыка сярод сталічных школьнікаў. 

Паведамляецца, што апошнімі днямі бацькі мінскіх дзяцей сур'ёзна ўсхваляваныя звесткамі пра тое, быццам каля школаў незнаёмыя прапануюць дзецям наркатычны прэпарат "суніцы". Пасля яго ўжывання дзцей, нібыта, дастаўляюць у лякарню ў цяжкім стане. 

ГУУС Мінгарвыканкама заяўляе, што гэтая інфармацыя не пацвердзілася і з'яўляецца толькі чуткамі. Па словах праваахоўнікаў, падобныя фэйкавыя паведамленні з'яўляліся і раней. На думку міліцыянтаў, гэта робіцца для таго, каб узняць рэйтынг розных мэсэнджараў ці сацыяльных сетак.

Праваахоўнікі просяць бацькоў не паддавацца паніцы і не распаўсюджваць неабгрунтаваныя чуткі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі