Мінская ДАІ зладзіць майстар-клас па кіраванні для падлеткаў

Мінская ДАІ зладзіць майстар-клас па кіраванні для падлеткаў

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя зладзіць для юнакоў і падлеткаў майстар-клас па кіраванні аўтамабілем. Занятак пройдзе 5 верасня ў аквапарку “Лябяжы”, падчас гульні “Азбука дарог”. Акцыя завяршыць усебеларускае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”, скіраванае на прафілактыку дзіцячага траўматызму на дарогах і каля іх, перадае БЕЛТА.

На акцыю запрашаюць дзяцей і іх бацькоў. Калі юнакі і падлеткі змогуць пакіраваць аўто пад наглядам спецыялістаў ДАІ, то малым арганізуюць праходжанне паласы перашкодаў на ровары. Гасцям свята абяцаюць шмат конкурсаў і прызоў, галоўны з якіх — картка на наведванне сямейна-забаўляльнага цэнтру аквапарка.

Фота: spokoino.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі