Мінскаму стадыёну “Дынама” прысвоілі чацвёртую катэгорыю УЕФА

Мінскаму стадыёну “Дынама” прысвоілі чацвёртую катэгорыю УЕФА

Еўрапейскі футбольны Саюз прысвоіў мінскаму стадыёну “Дынама” максімальную, чацвёртую катэгорыю, паводле якой ацэньваюць інфраструктуру спартовага аб’екта. Пра гэта паведамляе Беларуская федэрацыя футбола.

26 чэрвеня дэлегацыя УЕФА сумесна з супрацоўнікамі АБФФ наведала з інспекцыяй стадыён “Дынама” і па выніках гэтага візіту прысвоіла яму чавёртую катэгорыю. Яна дазваляе праводзіць матчы Лгі нацыяў, кваліфікацыі чэмпіяната свету і Еўропы з удзелам нацыянальных зборных, а таксама паядынкі групавых стадыяў і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА.

Стадыён “Дынама” афіцыйна адчыніўся пасля рэканструкцыі 21 чэрвеня гэтага года. Спартовы аб’ект разлічаны на 22 234 гледача.

Цяпер у Беларусі два стадыёны з найвышэйшай катэгорыяй — “Дынама” і “Барысаў-Арэна”.

Яшчэ тры стадыёны маюць трэцюю катэгорыю УЕФА — “Цэнтральны” (Гомель), ДАСК “Брэсцкі” (Брэст), ЦСК “Нёман” (Гродна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі