Мінскае “Дынама” завяршыла хатнюю серыю перамогай над “Віцязем”

Мінскае “Дынама” завяршыла хатнюю серыю перамогай над “Віцязем”

Мінскае хакейнае “Дынама” 16 лістапада правяло апошні матч у працяглай хатняй серыі у рамках чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На сваім лёдзе мінчане прымалі “Віцязь” з Падольску і змаглі выйграць.

У першым двух перыядах сітуацыя складвалася на карысць “зуброў” і яны вялі ў ліку 3:0 да 33-й хвіліны, пакуль госці не “размачылі” іх браму. У апошнім перыядзе “Віцязь” закінуў яшчэ адну шайбу і прымусіў “Дынама” панервавацца, аднак зраўняць лік і выйсці наперад госці ўжо не паспелі. Вынік — 3:2.

Фота: Твітэр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі