Мінскае “Дынама” выйграла ў рыжскага "Сконта" і крочыць далей у Кубку УЕФА

Мінскае “Дынама” прайшло першы кваліфікацыйны этап Кубка УЕФА. 2 жніўня дынамаўцы перамаглі на сваім полі латвійскі клуб “Сконта” з лікам 2:0. Нагадаем, у першай гульні ў Рызе быў зафіксаваны нічыйны вынік — 1:1.

Усе галы ва ўчорашнім матчы былі забітыя ў другім тайме. На 56-й хвіліне гуляючы трэнер дынамаўцаў Аляксандр Хацкевіч вывеў доўгім і дакладным пасам на ўдарную пазіцыю Роберта Рака. Славацкі легіянер не прамахнуўся.

А на 74-й хвіліне Рак паставіў пераможную кропку і стаў сапраўдным героем матча. Ён, дарэчы, забіў у вароты “Сконта” гол і ў рыжскім матчы.

А вось брэсцкае "Дынама" саступіла дома "Металургу" з Ліепаі  з лікам 1:2.  У гасцях была зафіксавана нічыя 1:1. Таму далей крочаць латышы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі