Мінскае "Дынама" па булітах прайграла хакеістам з “МВД”

У заключным выязным матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" 15 лютага саступіла па булітах падмаскоўнаму клубу “МВД” — 5:6.
Адзначым, што напрыканцы трэцяга тайма мінчукі прайгравалі з адставаннем у тры шайбы і ўсяго за некалькі хвілін здолелі аднавіць раўнавагу.

На жаль, у серыі пасляматчавых кідкоў расіяне былі лепшымі.

Пасля 52 матчаў "Дынама" з 43 ачкамі па-ранейшаму займае 22-е месца ў агульнай табліцы і апошняе ў дывізіёне Баброва, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі