Мінск траціць на асвятленне $10 млн у год. Ці можна зэканоміць?

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

На абслугоўванні "Мінгарсвятло" знаходзіцца каля 150600 святалокропак, улічваючы архітэктурную падсветку. З улікам выдаткаў на электраэнергію, гадавы сабекошт кожнай — 140 рублёў. За год асвятленне Мінска абыходзіцца бюджэту амаль у 10 мільёнаў долараў. Гэта, не лічачы падказырковага і фасаднага асвятлення, якое знаходзіцца на балансе жыллёва-камунальных служб.

Што ўваходзіць у суму $10 млн у год, як можна зэканоміць, чаму ў Мінску не замяняюць вулічныя свяцільні на святлодыёдныя, Еўрарадыё разбіраецца разам з начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела "Мінгарсвятла" Уладленам Чухіным.

“Сабекошт святлакропак залежыць ад шматлікіх фактараў, — тлумачыць ён. — Сярод іх кошт матэрыялаў, стан аўтамабільнай тэхнікі, на якой яно перавозіцца, кошт электраэнергіі, які вышэйшы за той, які мы трацім на дамашнюю электрычнасць. З усіх нашых святлакропак толькі 7-8 адсоткаў —  святладыёдныя У асноўным горад асвятляюць натрыевыя лямпы высокага ціску. Іх выкарыстоўваюць ва ўсім свеце”.

Минск тратит на освещение $10 млн в год. Можно ли сэкономить?
Даведка Еўрарадыё. Яшчэ нядаўна натрыевыя лямпы лічыліся перадавой распрацоўкай у вулічным асвятленні. Яны прыйшлі на змену дугавым ртутным лямпам. Натрыевыя лямпы лічацца аднымі з самых эфектыўных крыніц бачнага выпраменьвання, бо валодаюць самай высокай светлавой аддачай сярод газаразрадных лямпаў і нязначным зніжэннем светлавога патоку пры працяглым тэрміне службы.

У натрыевых лямпах высокага ціску выкарыстоўваецца пара ртуці, што не дадае ім экалагічнасці. Акрамя таго, перавага чырвонага спектру ў святле лямпаў пагаршае агульную карціну бачнасці асветленых аб'ектаў.

 

Пераходзіць на святлодыёды ў Мінску не плануюць. Чаму?

"Мінгарсвятло" паступова замяняе натрыевыя свяцільні святлодыёднымі, але гэта патрабуе вялікіх выдаткаў, а фінансавання не хапае, кажа Уладлен Чухін. Пакуль святлодыёды ставяць толькі пры капітальных рамонтах, пры рамонце або рэканструкцыі архітэктурнага асвятлення фасадаў будынкаў.

“Бывае, што супрацоўнікі ДАІ просяць падсвятляць святлодыёдамі пешаходныя пераходы або нават асобныя вуліцы, — распавядае спецыяліст. — На працягу чатырох гадоў мы асвятлілі святлодыёднымі свяцільнямі праспект Пераможцаў, за 2019-ы год усталюем святлодыёдныя лямпы ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова. Імгненна пераходзіць на святлодыёды ні мы, ні гарадскія ўлады не плануем”.

Минск тратит на освещение $10 млн в год. Можно ли сэкономить?

Па словах Уладзіміра Чухіна, ці выйграе гарадскі бюджэт, калі перавесці ўвесь горад на святлодыёды, адназначна сказаць нельга.

“Святлодыёдны свяцільнік даражэйшы за натрыевы. Сабекошт святлакропкі адразу павысіцца за кошт таго, што вялікія выдаткі пойдуць на тыя ж матэрыялы, — тлумачыць спецыяліст. — Акрамя таго, калі натрыевыя свяцільні можна разабраць да патронаў і замяніць дэталі, то святлодыёдныя свяцільні зробленыя так, што рамантаваць ў іх фактычна няма чаго, акрамя блока сілкавання. Калі ламаецца святлодыёдная свяцільня, то фактычна яе трэба мяняць, рамонт абыдзецца даражэй”.

 

Як жа тады знізіць выдаткі на падсветку Мінска?

Па-першае, кажа Уладлен Чухін, за кошт энергазберажэння: пасля поўначы ў Мінску адключаюць кожную трэцюю натрыевую свяцільню, акрамя усталяваных на буйных скрыжаваннях і пешаходных пераходах.

Па-другое, у “Мінгарсвятле” вывучаюць прымяненне святлодыёдных свяцілень. Напрыклад, можна змяняць іх сістэму кіравання, пасля поўначы зніжаць магутнасць асвятлення. Асвятленне амаль не губляецца, а энергаспажыванне змяншаецца.

“Акрамя таго, у сабекошт святлакропкі ўваходзіць нават афарбоўка металічных апор. Іх даводзіцца ўвесь час фарбаваць, у сувязі з атмасферным станам горада Мінска. Гэта вялікі фінансавы расход. Каб яго скараціць, на праспекце Пераможцаў мы замянілі металічныя апоры на цынкаваныя. Іх не трэба фарбаваць і гэта таксама зніжае кошт”, — расказаў спецыяліст.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 17.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі