Мінск павінен тануць раз на год, так было запраектавана

У мінулую пятніцу, 24 ліпеня, моцныя залевы справакавалі ў Мінску сапраўдны патоп. Роўна два гады таму, таксама 24 ліпеня, у сталіцы былі затопленыя некаторыя вуліцы. Яшчэ адзін патоп адбыўся 25 ліпеня 2004 году...
У аўторак, 24 ліпеня [2007 года — Еўрарадыё], моцныя дажджы ператварылі вуліцы Мінска ў паўнаводныя рэкі — сістэма стокаў не спраўлялася з яе колькасцю. А каналізацыйныя люкі напорам вады зрывала і адкідвала на некалькі метраў у бок. Каналізацыйныя калодзежы ператварыліся ў пасткі для аўтамабіляў.





Але як стала вядома Еўрарадыё, гэтая сістэма стокаў ад самага пачатку была спраектавана так, каб сталіцу затаплівала. Як мінімум раз на год. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё распавёў галоўны інжынер прадпрыемства “Гаррамліўнесток” Андрэй Гудкоў:

“Раз на год сістэма стокаў перапаўняецца па ўмаўчанні. Калі сетка дажджавой каналізацыі праектуецца, прадугледжваецца, што раз на год яна будзе перапаўняцца. І гэтыя нормы, закладзеныя ў нарматыўных дакументах аб перапаўненні раз на год, абаснаваныя эканомікай”.



Галоўны інжынер кажа, што ва ўсім вінаваты рэльеф мясцовасці, на якой стаіць Мінск. Падчас залеваў вада з узвышшаў імчыць з такой хуткасцю, што не трапляе ў ліўнёўкі. І збіраецца ў нізінных раёнах сталіцы. У Мінску такіх раёнаў некалькі. Напрыклад, раёны “Камароўкі” і “2-га кальца”. У “Гаррамліўнестоку”, па словах Андрэя Гудкова, ведаюць, што зрабіць, каб пазбегнуць патопу. Але прымяняць свой метад на практыцы не жадаюць.

Андрэй Гудкоў: “Гэта, у прынцыпе, магчыма. Трэба замест калектараў, якія прапускаюць дождж, пабудаваць танэлі метро, дыяметрам 5 метраў. І тады мы ўжо прапусцім любы дождж. Але вы падумайце, колькі каштуе танель метро і колькі ён будзе будавацца. Становіцца зразумелым, это гэта эканамічна не выгадна”.

Той жа самы рэльеф мясцовасці вінаваты і ў тым, што націскам вады выбівае каналізацыйныя люкі на аўтадарогах.

Андрэй Гудкоў: “Сыходзячы з прынцыпаў сазлучаных сасудаў, вада займае раўнамерна месца пад зямлёй. На ўзгорку сетка размешчаная на глыбіні 5 метраў, ён цалкам запаўняецца вадой і гэты слуп у 5 метраў вады цісне недзе ў нізкім месцы і выкідвае люкі”.

З-за гэтых адчыненых вадой люкаў пацярпела шмат машын. Колькі аўтааматараў звярнуліся за апошнія дні ў станцыі тэхабслугоўвання з разбітымі падвескамі падлічыць немагчыма. У Мінску такіх станцый больш за 800. Праўда, ніхто з пацярпелых у “Гаррамліўнесток” з прэтэнзіямі не звяртаўся. І Андрэй Гудкоў шчыра лічыць, што ніякіх прэтэнзій да іх і не можа быць.

Андрэй Гудкоў: “Дзесьці, магчыма, хтосьці на сваім узроўні дрэнна сваю працу зрабіў. Але што тычыцца “Ліўнестока”, то я сам па калектарах лажу…Мы штогод каля 8 тысяч кубаметраў зямлі дастаем адтуль”.

На пытанне, ці будзе “Гаррамліўнесток” рабіць што-небудзь, каб сталіцу не патапляла, Андрэй Гудкоў рассказаў пра пачатак будаўніцтва першай чаргі “Калектара-цэнтра” – ад вёскі Вяснінка да вуліцы Мельнікайтэ. Больш нічога па рэарганізацыі сістэмы вадазліваў сталіцы на бліжэйшы час не прадугледжана.


Больш здымкаў з патопу 2007 года можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі