Мінск хацеў арганізаваць місію ЮНЕСКА супраць польскай агароджы на мяжы

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna

Беларускія ўлады працягваюць шукаць розныя шляхі для барацьбы супраць міжнародных санкцый. Чарговую спробу прадстаўнікі Мінска зрабілі на пленарным пасяджэнні 216-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА ў Парыжы.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Кірыл Грушэўскі назваў міжнародныя палітычныя і эканамічныя санкцыі незаконнымі. Асноўны ўдар, як вынікае з паведамлення БЕЛТА, было вырашана нанесці супраць Польшчы. Прадстаўнік Беларусі ўстурбаваўся захаванасцю аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча". Маўляў, агароджа, якую Польшча паставіла на мяжы з Беларуссю ў Белавежскай пушчы негатыўна ўздзейнічае на помнік сусветнай спадчыны. Беларускі бок прапанаваў накіраваць туды місію ЮНЕСКА.

Аднак прадстаўніку афіцыйнага Мінску не ўдалося схіліць ЮНЕСКА на свой бок. "Канстатавана негатоўнасць арганізацыі падтрымаць ініцыятыву Беларусі па накіраванні ў Белавежскую пушчу экспертнай місіі для ацэнкі наяўных пагроз", — прызнаецца БЕЛТА.

Польшча паставіла агароджу на мяжы ў выніку мігранцкага крызісу, які арганізавалі беларускія ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі