Мінпрацы: Эканамічны эфект ад падатку на дармаедства ніхто не пралічваў

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, дагэтуль не вызначанае самое паняцце дармаедства. "Сёння мы кажам пра дармаедаў, не ведаючы, хто гэта: ці чалавек, які за 10 гадоў не ўбіў цвіка ў сцяну, або чалавек, які за два месяцы прайшоў праз мяжу 150 раз", — кажа чыноўнік.



Грушнік падкрэсліў, што сацыяльная карта, пра якую казаў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, знаходзіцца "ў глыбокай прапрацоўцы", і механізм яе ўжывання пакуль не вызначаны.



Чыноўнік прапанаваў адкласці абмеркаванне гэтага пытання і дачакацца звестак Белстата пра баланс працоўных рэсурсаў у 2013 годзе. Ён павінен быць гатовы ў траўні 2014 года. Тады можна будзе прасачыць пэўныя тэндэнцыі ў змене колькасці людзей, якія з'яжджаюць за мяжу, гатовых працаваць у Беларусі, не ахвочых працаваць зусім і г.д.



Як адзначыў намеснік міністра, у 2012 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 30,2 тысячы беларусаў, якія не маюць патрэбу ў працы, больш за 20 тысяч — якія не бачаць неабходнасці ў працы, 130 тысяч чалавек — што займаюцца хатняй гаспадаркай, 211 тысяч — гатовых прыступіць да працы.



Фота — caricatura.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі