Мінкульт і Мінінфарм вырашылі, што Алексіевіч не заслугоўвае звання героя

Мінкульт і Мінінфарм вырашылі, што Алексіевіч не заслугоўвае звання героя

Пры гэтым “Героямі Беларусі” сталі 3 старшыні калгасаў, 2 дырэктары прадпрыемстваў і адзін кіраўнік творчага калектыву.

“Званне "Герой Беларусі" з'яўляецца найвышэйшай ступенню адзнакі Рэспублікі Беларусь і прысвойваецца за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым С. А. Алексіевіч у дадзены час не можа быць прадстаўленая да прысваення звання “Герой Беларусі”, — такі адказ атрымаў грамадскі актывіст Уладзь Сташкевіч з Міністэрства культуры, куды звяртаўся з прапановай прадставіць Алексіевіч да прысваення звання “Герой Беларусі”.

Мінкульт і Мінінфарм вырашылі, што Алексіевіч не заслугоўвае звання героя

Звяртаўся не адзін — сабраў ажно 334 подпісы. Мінкульт над прапановай думаў 31 дзень і адмовіў. Паведаміўшы пры гэтым, што параіўся таксама з калегамі з Міністэрства інфармацыі, а таксама з прадстаўнікамі “Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

“Ініцыятыва таму з’явілася, што ў Святланы Алексіевіч няма дзяржаўнага прызнання, няма дзяржаўных узнагародаў. І вось мы падумалі, што народ таксама можа ініцыяваць прысуджэнне ёй звання. І гэта добра магло б выглядаць, калі такая ініцыятыва ідзе ад людзей”, — тлумачыць Еўрарадыё сваю ідэю Уладзь Сташкевіч.

Мінкульт і Мінінфарм вырашылі, што Алексіевіч не заслугоўвае звання героя

Мінкульт мог бы ініцыяваць "заслужанага" для Алексіевіч

Старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец да прапановы, вылучыць Алексіевіч на званне заслужанай дзяячкі культуры, прыслухоўваецца ўважліва. Але потым кажа, што куды прасцей гэта зрабіць не членам яго арганізацыі, а… самаму міністру Святлову.

Подпісы збіралі з дапамогай сайта petitions.by, там жа знайшоўся юрыст, які мог кантраляваць правільнасць падачы. Кожны падпісант указваў свае рэальныя імя і прозвішча, хатні адрас. Сташкевіч расказвае, што падрабязна вывучыў, хто і за што рабіўся ў Беларусі афіцыйным героем. Вялікіх перашкодаў прысудзіць такое званне Святлане Алексіевіч не знайшоў.

“Хто ў нас атрымліваў гэтае званне? Гэта 11 чалавек. І там, у прынцыпе, большая частка атрымала званне “Герой Беларусі” за дасягненні ў сельскай гаспадарцы, машынабудаўніцтве. У некаторых проста стаіць “за працу ў калгасе”. Подзвігаў там асаблівых не праглядваецца”, — расказвае актывіст.

Мінкульт і Мінінфарм вырашылі, што Алексіевіч не заслугоўвае звання героя

Як у Мінску сустракалі Святлану Алексіевіч

15 снежня ў Беларусь са Швецыі пасля Нобелеўскіх святкаванняў вяртаецца пісьменніца Святлана Алексіевіч. У сацыяльных сетках з'явілася ініцыятыва ўрачыста сустрэць першую нобелеўскую лаўрэатку Беларусі.

Але ў Мінкульце лічаць іначай. Сташкевіч, праўда, спыняцца не хоча. Абяцае весці перапіску з чыноўнікамі пра Алексіевіч, пакуль не атрымае больш дакладны адказ.

 

Хто і за што станавіўся “Героем Беларусі”:

1. Уладзімір Карват, лётчык — званне атрымаў пасмяротна. Загінуў, спрабуючы адвесці свой самалёт, які падаў, ад вясковых дамоў.

2. Павел Марыеў, дырэктар “БелАЗа” — званне атрымаў “за працу на прадпрыемстве БелАЗ”.

3. Аляксандр Дубко, кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама — “за развіццё сельскай гаспадаркі ў Гродзенскай вобласці”.

4. Міхаіл Карчміт, старшыня агракамбіната “Сноў” — “за ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, а таксама за працу ў Камісіі па рэгіянальнай палітыцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

5. Віталь Крамко, старшыня сельскагаспадарчага прадпрыемства “Кастрычнік” — “за працу ў калгасе "Прагрэс" і СВК "Кастрычнік-Гродна" Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці”.

6. Міхаіл Высоцкі, дырэктар “Белаўтатрактарабудаўніцтва” НАН Беларусі — “за ўклад у развіццё аўтамабілебудавання”.

7. Пётр Пракаповіч, старшыня Нацбанка — “за працу ў банкаўскай сістэме”.

8. Васіль Равяка, старшыня сельскагаспадарчага кааператыва “Прагрэс-Верцялішкі”, — “За працу ў СВК "Прагрэс — Верцялішкі”.

9. Міхаіл Савіцкі, кіраўнік дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры” — “за развіццё беларускага жывапісу”.

10. Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі — “за выключны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа”.

11. Дар’я Домрачава, біятланістка — “за здзяйсненне спартыўнага подзвігу (трохразовая алімпійская чэмпіёнка)”.

 

Фота nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі