Памёр экс-прэзідэнт Фінляндыі Марці Ахцісаары

Марці Ахцісаары

Марці Ахцісаары / DPA

У Хельсінкі сёння раніцай памёр былы прэзідэнт Фінляндыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Марці Ахцісаары. Яму было 86 гадоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба канцылярыі фінскага прэзідэнта.

Марці Ахцісаары займаў пасаду прэзідэнта Фінляндыі ў 1994-2000 гадах. А як дыпламат удзельнічаў у вырашэнні шэрагу канфліктаў, працаваў у ААН. У сакавіку 1989 года ўзначаліў місію ААН у Намібіі. За заслугі ў станаўленні незалежнасці гэтай краіны атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Намібіі. Праз некалькі гадоў Ахцісаары ўзначаліў дзейнасць ААН па пераадоленні наступстваў вайны 1991 года ў Іраку. З верасня 1992 па красавік 1993 года ўзначальваў рабочую групу ААН па ўрэгуляванні сітуацыі ў Босніі і Герцагавіне. А ў канцы 90-х прадстаўляў ЕС на перамовах NATO, Еўрасаюза і Расіі з кіраўніцтвам Югаславіі. Міратворчай дзейнасцю ён займаўся і пасля завяршэння прэзідэнцкага тэрміну.

У 2008 годзе Марці Ахцісаары атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Яго адзначылі за "намаганні ў вырашэнні міжнародных канфліктаў на некалькіх кантынентах на працягу больш за тры дзесяцігоддзі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі