У Нацыянальным аэрапорце сустрэлі Святлану Алексіевіч (онлайн)

У Нацыянальным аэрапорце сустрэлі Святлану Алексіевіч (онлайн)

15 снежня ў Беларусь са Швецыі пасля Нобелеўскіх святкаванняў вяртаецца пісьменніца Святлана Алексіевіч. У сацыяльных сетках з'явілася ініцыятыва ўрачыста сустрэць першую нобелеўскую лаўрэатку Беларусі. Людзі плануюць сабрацца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Самалёт са Стакгольма павінен прыбыць у 16.35. Нумар рэйсу кампаніі "Белавія" — В2 0856.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры Святлане Алексіевіч прысудзілі ў пачатку кастрычніка, і навіна аб гэтым ледзь не перакрыла сабой правядзенне прэзідэнцкіх выбараў. Яно зразумела — Лукашэнку не першы раз абіраюць, а калі наступны раз беларусу Нобелеўскую прэмію дадуць, аднаму Богу вядома.

 
У Нацыянальным аэрапорце сустрэлі Святлану Алексіевіч (онлайн)

Лукашэнка дорыць кнігі Алексіевіч ад свайго імя і абураецца яе словамі

"Усе пачалі думаць, гэтая Нобелеўская прэмія, а што гэта такое, як там Лукашэнка да гэтага паставіцца? Вы ведаеце, калі б вы не прысвоілі, паміж намі кажучы, Нобелеўскую прэмію, то я б і не ведаў яе так. Кажуць, яна апазіцыянерка нейкая, а я не чуў пра гэта".

Дзяржава да перамогі Алексіевіч паставілася стрымана. Апальная ўсё ж, ненадзейная. Праўда, віншаванні на сайце кіраўніка краіны з’явіліся. Але ўжо праз некалькі дзён Аляксандр Лукашэнка знайшоў у выказваннях Алексіевіч “паліванне брудам” краіны. Дасталася пісьменніцы і ад расіян (дрэнна піша аб Расіі) і нават ад саміх беларусаў (піша не па-беларуску). Алею ў агонь дадала кранальная гісторыя з перапіскай паміж Алексіевіч і ўкраінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую ў Расіі абвінавачваюць у забойстве журналістаў.

У Нацыянальным аэрапорце сустрэлі Святлану Алексіевіч (онлайн)

Надзеі Саўчанка перададуць кнігі Святланы Алексіевіч

"Мілая Надзя, я захапляюся табой. І веру, што ты будзеш свабоднай, будзеш з намі. У цёмныя часы толькі такія людзі, ратуюць нашу агульную годнасць, нашу веру ў чалавека, што не ўсе пацаціліся ўніз, ёсць тыя, як ты, хто ўзняўся ўверх".

Але сапраўдная буча пачалася ў снежні, калі Святлана Алексіевіч прачытала сваю нобелеўскую лекцыю ў Стакгольме і выступіла на цырымоніі ўручэння прэміі. Дзяржаўнае тэлебачанне адмовілася яе трансляваць. Маўляў, няма тэхнічных магчымасцяў і лішніх грошай (насамрэч усё было бясплатна). А ў сацсетках пачаўся чарговы халівар пра змест прамовы. Еўрарадыё нават вырашыла стварыць сваю альтэрнатыўную версію тэксту, каб суцішыць страсці. Атрымалася так сабе. Але ў выніку, здаецца, большасць беларусаў усё ж ганарыцца сваёй знакамітай суайчынніцай. Прынамсі, на вуліцах Мінска яе ведаюць і з задавальненнем чытаюць урыўкі кнігі на камеру.

У Нацыянальным аэрапорце сустрэлі Святлану Алексіевіч (онлайн)

Мінакі на вуліцах чытаюць кнігу Алексіевіч (відэа)

У дзень уручэння Нобелеўскай прэміі Еўрарадыё прапанавала мінакам на вуліцах Мінска, якія памятаюць часы СССР, прачытаць урыўкі з апошняга твору пісьменніцы Святланы Алексіевіч "Час сэканд хэнд".

Сустракаць Святлану Алексіевіч у Нацыянальным аэрапорце прыедуць людзі з усёй краіны — пра гэта можна меркаваць па допісах у спецыяльна створанай групе ў Фэйсбуку. Хтосьці прапаноўвае набываць кветкі пэўных колераў, нехта шукае адпаведны статусу нобелеўскай лаўрэаткі транспарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі