Міністра замежных спраў Беларусі запрасілі на сустрэчу “тройкі” ЕС у Парыж

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў будзе запрошаны 15 верасня ў Парыж для сустрэчы з прадстаўнікамі "тройкі" Еўрасаюза, якую плануецца правесці ў рамках чарговага пасяджэння кіраўнікоў МЗС 27 краін ЕС.
Як паведамляе РИА Новости са спасылкай на прэс-службу еўракамісара па знешніх сувязях Беніты Ферэра-Вальднер, яна асабіста падтрымала запрашэнне Мартынава. Яго будучыя перамовы з Ферэра-Вальднер, Бернарам Кушнірам — кіраўніком МЗС Францыі, што старшынствуе ў ЕС, і вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўерам Саланам назіральнікі разглядаюць у якасці першага кроку на шляху збліжэння Еўрасаюза і Беларусі.

Крыніца агенцтва ўказала, што, паводле меркавання ЕС, санкцыі ў адносінах да Беларусі будуць перагледжаныя пры ўмове станоўчай ацэнкі АБСЕ парламенцкіх выбараў, а таксама "непрызнання Мінскам незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі", адзначае БелаПАН.

У прэс-службе МЗС Беларусі Еўрарадыё паведамілі, што пакуль гэта інфармацыя не каментуюцца. Афіцыйнае паведамленне будзе пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі