Вы тут

Міністр замежных спраў Украіны: Расійскія спецслужбы дзейнічаюць у Беларусі

Фота: ukrinform.ua

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што расійскія спецслужбы дзейнічаюць у Беларусі. Ён лічыць, што пасля нядаўняга знікнення ў Гомелі 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба, які пасля апынуўся ў СІЗА ў Расіі, украінскія грамадзяне не могуць сябе адчуваць у бяспецы ў нашай краіне. “Цяпер у нас стварылася сітуацыя, калі мы бачым, што расійскія спецслужбы дзейнічаюць таксама на тэрыторыі Беларусі, і я лічу, што ўкраінскія грамадзяне павінны ўзважваць, якім чынам ездзіць туды”, — сказаў Клімкін у інтэрв’ю “Укрінфарму”. Ён падкрэсліў, што беларусы, як і іншыя замежнікі, на мяжы з Украінай будуць здаваць біяметрычныя дадзеныя.

Па словах міністра, выкраданне Грыба з тэрыторыі Беларусі — “гэта надзвычай сур’ёзная справа”. Пакуль у Кіеве збіраюць пра яе інфармацыю з розных крыніц і дамагаюцца допуску да ўкраінца консулаў. “Як толькі высветлім усе абставіны, за гэтым будуць зроблены далейшыя крокі”, — адзначыў Павел Клімкін.

Гаворачы пра беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні “Захад-2017”, Клімкін адзначыў, што ў Кіеве заклапочаныя “пастаноўкай задач” і тым, што яны не адпавядаюць міжнародным патрабаванням. Аднак усведамляюць, што “расійская пагроза з’яўляецца сістэмнай” і “не абмяжоўваецца толькі гэтай падзеяй”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі