Міністр замежных спраў Швецыі сустрэўся з беларускімі апазіцыянерамі

Прымаючы рашэнне аб выдачы Беларусі крэдытаў, Еўрасаюз будзе ўлічваць не толькі эканамічныя, але і палітычныя крытэрыі.

Пра гэта кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Стакгольме.

Пра вынікі сустрэчы расказаў адзін з яе ўдзельнікаў Павел Севярынец.

У праграме візіту беларускай дэлегацыі, у склад якой уваходзяць палітыкі, грамадскія лідэры і праваабаронцы, — сустрэчы са шведскімі дэпутатамі, губернатарам шведскай сталіцы і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый.

БХД

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі