Міністр працы: Сярэдні заробак у бюджэтнікаў складзе не менш за 700 рублёў

Міністр працы: Сярэдні заробак у бюджэтнікаў складзе не менш за 700 рублёў

Сярэдні заробак у бюджэтнікаў у 2018 годзе складзе не менш за 700 рублёў. Пра такія планы міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла ў эфіры тэлеканала АНТ. Паводле яе слоў, гэта "кансерватыўны сцэнар" і ён залежыць ад сітуацыі ў эканоміцы.

"Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны рост (а задача стаіць 103,5% ВУП), то, я думаю, 760 рублёў у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыць", — сказала Касцевіч.

Міністр адзначыла, што ў снежні зарплата работнікаў бюджэтнай сферы ў сярэднім павышана на 7%. Праўда, не ва ўсіх, а ў 88%, а гэта каля 750 тысяч чалавек.

Раней Ірына Касцевіч заяўляла, што стаіць задача, каб у снежні сярэдні заробак па краіне склаў 1000 рублёў. Але гэта не значыць, што ўсе беларусы будуць яго мець. У той жа сталіцы, кажа міністр працы, адзін чалавек атрымлівае 300 рублёў, іншы — 4 тысячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі