Міністр: Мараторый на рост цэнаў на платныя медпаслугі застаецца (відэа)

У Беларусі пакуль не збіраюцца адмяняць мараторый на рост цэнаў на платныя медычныя паслугі для грамадзян нашай краіны. Пра гэта 30 студзеня заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень няма неабходнасці павышаць гэтыя цэны, як і цэны на лекі. Жарко падкрэсліў, што беларускія лекі не падаражэюць. Што да імпартных прэпаратаў, дык іх кошт фармуецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Міністэрствам аховы здароўя і пастаўшчыкамі аб не павышэнні цэнаў.

БЕЛТА нагадвае, што раней Міністэрства аховы здароўя забараніла павялічваць кошты на платныя медыцынскія паслугі для грамадзян нашай краіны. Была арганізаваная сістэма кантроля за выкананнем гэтага рашэння.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі