Міністр Кубракоў: пешых патрулёў на вуліцах стала больш, бо наступіла вясна

Міністр Кубракоў: пешых патрулёў на вуліцах стала больш, бо наступіла вясна

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў працуюць у штатным рэжыме, а павышаных захадаў бяспекі ў сувязі са "спробай дзяржперавароту" не прымалася. Пра гэта міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў журналістам.

Таксама Кубракоў вырашыў патлумачыць, чаму на вуліцах гарадоў стала больш міліцыі. 

"Вы, напэўна, заўважылі, што колькасць пешых патрулёў патрульна-паставой службы міліцыі на вуліцах гарадоў павялічылася. Гэта ўсяго толькі звязана з тым, што наступіў вясенне-летні перыяд. Хоць яшчэ не цёпла, але ў парках і скверах усё больш моладзі, таму нашы супрацоўнікі забяспечваюць ахову грамадскага парадку ў штатным рэжыме", — перадае БЕЛТА яго словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі