Міністр эканомікі заявіў, што цэны ў Беларусі расці не будуць (відэа)

Міністр эканомікі заявіў, што цэны ў Беларусі расці не будуць (відэа)

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што цэны ў Беларусі расці не будуць. У інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” (праграма "Галоўны эфір") ён адзначыў, што іх росту не будзе “без пэўнай неабходнасці”. “Таму што павінна быць канкурэнцыя на рынку. Мы вельмі за гэтым назіраем”, — сказаў міністр.

Паводле слоў Зіноўскага, сёлета ў нашай краіне “плануецца сабраць добры ўраджай”. Таму ён мяркуе, што ўдасца захаваць існуючыя цэны на прадукты. А ў адносінах парушальнікаў антыманапольнага заканадаўства будуць прымацца самыя жорсткія меры. "Усё будзе добра", — запэўніў беларусаў Уладзімір Зіноўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі