Міністэрства гандлю прыпыніла працу рэстарана і кавярні ў цэнтры Мінска

Міністэрства гандлю прыпыніла працу рэстарана і кавярні ў цэнтры Мінска

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла працу рэстарана і кавярні ў цэнтры Мінска. Гаворка ідзе пра кавярню YO! Sushi на Інтэрнацыянальнай вуліцы і пра рэстаран на Камсамольскай вуліцы. Як інфармуе прэс-служба Мінгандлю, прычынай стала невыкананне зацверджанага асартыментнага пераліку, а таксама выяўленыя пратэрмінаваныя тавары.

Адзначаецца, што са жніўня інфармацыя пра прыпыненне ці забарону працы аб'ектаў грамадскага харчавання і гандлёвых аб'ектаў змяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства гандлю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі