Вы тут

Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта "Медыязона. Беларусь"

"Медыязона. Беларусь" стала чарговым сайтам, да якога абмежаваны доступ

Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта "Медыязона. Беларусь". Пра гэта выданне напісала ў сваім тэлеграм-канале @mediazona_by. Паведамляецца, што з адных правайдараў сайт яшчэ адкрываецца, з іншых — ужо не.

"Медыязона. Беларусь" асвятляла презідэнцкія выбары ў нашай краіне і пратэсты пасля іх. Адна з самых важных публікацый — разбор забойства ў Брэсце байкера, дальнабойшчыка і ўдзельніка масавых пратэстаў Генадзя Шутава. Быў апублікаваны невялікі фільм на гэтую тэму з запісам з камеры відэаназірання на пад'ездзе дома, пад вокнамі якога невядомы пакуль міліцыянер стрэліў Шутаву ў патыліцу. Ён выклікае сумненні ў афіцыйнай версіі, паводле якой Шутаў і яго сябра з металічнымі трубамі напалі на міліцыянераў і паспрабавалі адабраць у іх табельную зброю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.