Мініадукацыі зліквідавала рэгіянальныя філіі ВНУ на 1500 студэнтаў

Міністэрства адукацыі РБ пазбавіла ліцэнзіі ўсе філіі інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Студэнты з Барысава, Бабруйска, Маладзечна, Светлагорска (каля 1500 чалавек) з 1 верасня 2009 года працягнуць вучобу ў офісе ў Мінску.
У аддзеле кадраў інстытута паведамілі, што інтэрнат студэнтам не дадуць, заняткі пры неабходнасці будуць праводзіцца ў некалькі зменаў. Супрацоўнікі інстытута паведамляюць, што установа адукацыі пазбаўленая ліцэнзіі без тлумачэнняў з боку міністэрства адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі