Мінгарвыканкам забараніў новыя рэкламныя бігборды Volkswagen

Замежнае прадпрыемства Atlant-M Fahrzeughandel не змагло зацвердзіць у Мінгарвыканкаме рэкламныя бигборды, якія павінны былі з'явіцца з 1 жніўня ў Мінску. Прадстаўніку кампаніі “неафіцыйна” патлумачылі, што на рэкламе выяўлены псіхічна хворы чалавек. "Пасля таго як мы крыху выправілі макет, ён усё роўна не прайшоў ўзгадненне з яшчэ нейкай прычыны, якую нам таксама не растлумачылі… Мы яшчэ трохі змянілі малюнак, але ў выніку яго так і не ўзгаднілі.

Нарэшце, мы былі вымушаныя рабіць новы макет, на якім змяшчаецца толькі выява аўтамабіля", – цытуе прадстаўніка Atlant-M Fahrzeughandel беларуская служба Deutsche Welle.

"Нашы нямецкія партнёры высока ацанілі макет і нават размясцілі яго на закрытым партале ў інтэрнэце, адмыслова для маркетолагаў Volkswagen па ўсім свеце, – сцвярджае PR-мэнэджэр Atlant-M Fahrzeughandel Арцём Ганцоў. – Гэта значыць, што немцы ацанілі гэты макет належным чынам і нават палічылі яго адным з лепшых".

"Хартыя'97"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі