Мінгарвыканкам выступае супраць закрыцця кандытарскай крамы "Лакомка"

Мінгарвыканкам выступае супраць закрыцця кандытарскай крамы "Лакомка"

Сталічны гарвыканкам выступіў супраць закрыцця кандытарскай крамы "Лакомка". У каментары парталу tut.by намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі заявіў: "У цяперашні час сталічныя ўлады прымаюць меры па захаванні гэтага аб'екта".

Як паведамляла Еўрарадыё, пра закрыццё культавай мінскай кандытарскай крамы стала вядома ўвечары 10 верасня. Паведамлялася, што "Лакомка" не будзе працаваць з 1 кастрычніка. Работнікам крамы пра гэта паведамілі на сходзе, які прайшоў у чацвер.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама кажа, што тут патрэбная "мадэрнізацыя і абнаўленне", але з абавязковым захаваннем функцый кандытарскай крамы. Па яго словах на месцы "Лакомки" не з'явіцца рэстаран альбо штосьці іншае: "Мы прымаем меры менавіта для таго, каб захаваць крама".

Кандытарская крама "Лакомка" існуе ў Мінску з 1952 года.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі