Вы тут

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне "Чарнобыльскага шляху"

Еўрарадыё

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне вулічнай акцыі "Чарнобыльскі шлях". Яна пройдзе 26 красавіка па традыцыйным сцэнары: збор у 18:00 каля Нацыянальнай акадэміі навук на праспекце Незалежнасці і шэсце па ходніках вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, інфармуе прэс-служба Партыі БНФ. Аднак існуе праблема: у арганізатараў няма 7500 рублёў на аплату паслуг міліцыі.

Сёлета заяўку на правядзенне "Чарнобыльскага шляху" падавалі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БНФ Зміцер Каспяровіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Вольга Кавалькова і сябра руху "Разам" Генадзь Драздоў.