Мінгарвыканкам адменіць рашэнне аб зносе фастфудаў ля метро

Мінгарвыканкам адменіць рашэнне аб зносе фастфудаў ля метро

Мінгарвыканкам адменіць рашэнне аб зносе будынкаў ля станцый метро “Каменнай Горка” і “Усход”, дзе размяшчаюцца фастфуды KFC, Texas Chicken и Burger King. Рашэнне было адмененае ў адказ на пратэст пракуратуры, якая пабачыла ў ім парушэнне заканадаўства, паведамляе TUT.by

Аднак гэта не азначае, што гарадскія ўлады не адмовяцца ад спробаў знесці гэтыя будынкі. Іх яшчэ могуць прызнаць самавольнымі пабудовамі і абмяніць дзяржрэгістрацыю праз суд.

Будынкі, якія належаць кампаніі “Рэві Тар”, працуюць ля метро “Усход” з 2005 года, а на “Каменнай Горцы” — з 2014 і 2015 года.

У 2016 годзе Мінгарвыканкам адмяніў усе рашэнне наконт выдачы “Рэві Тару” зямельных участкаў і дазволу на будаўніцтва. Гэта тлумачылі памылкамі супрацоўнікаў мэрыі пры выдачы дазвольных дакументаў на будаўніцтва 10-15 гадоў таму, якія выявіў Камітэт дзяржкантролю. “Рэві Тар” аспрэчваў гэтае рашэнне праз суд, але прайграў.

Сёлета Мінгарвыканкам прыняў рашэнне прызнаць будынкі самабудамі і знесці іх за кошт забудоўніка.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі