Мінгандлю зачыніла дзве крамы і кавярню ў Нясвіжы і ў Міры

Міністэрства гандлю зачыніла дзве крамы і аб’ект грамадскага харчавання ў Нясвіжы і ў Міры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства. Як адзначаюць спецыялісты ведамства, напярэдадні Дня Незалежнасці Мінгандлю ўзмацніў кантроль за працай аб’ектаў, размешчаных у папулярных сярод турыстаў месцах.

У Нясвіжы і ў Міры толькі за першыя два тыдні чэрвеня перасеклі рэалізацыю пратэрмінаваных тавараў на суму болей за 12 мільёнаў рублёў. Такія факты вызначаныя ў 12 з 18 правераных аб’ектаў. Апроч таго, амаль у кожным аб’екце не датрымліваўся асартыментны пералік тавараў, адзначаліся парушэнні тэхналогіі прыгатавання страваў, парадку кантролю за якасцю прадукцыі ўласнай вытворчасці.

Мінгандлю заяўляе, што кантрольныя мерапрыемствы працягнуцца. Пры гэтым асаблівая ўвага будзе нададзеная аб’ектам, размешчаным у гатэлях, аэрапортах і вакзалах.

Усяго з пачатку года Мінгандлю праверыў болей за 1,2 тысячы аб’ектаў і грамадскага харчавання і накіраваў ў судовыя органы 1 тысячу 660 пратаколаў, выставіў штрафаў на 4,3 мільярда рублёў і прыпыніў дзейнасць 193 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

Фота: belarus.nemiga.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі