Мінгандлю пра закрыццё крамаў: Нам такія паўнамоцтвы далі толькі цяпер

Чыноўнікі збіраюцца правяраць у тым ліку крамы буйных гандлёвых сетак. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Мінгандлі.

Супрацоўнік Мінгадлю: “Правяраць будзем усіх — і дробныя, і буйныя, хто парушае заканадаўства. Асноўныя парушэнні: рэалізацыя пратэрмінавай прадукцыі, адсутнасць цэннікаў, няправільнае афармленне акцый”.

Раней права прыпыніць дзейнасць крамы мелі толькі санітарныя службы, дадаюць у Мінгандлі. Закрываюцца крамы толькі ў выпадку грубых парушэнняў.

5 снежня Аляксандр Лукашэнка надзяліў чыноўнікаў Міністэрства гандлю правам прыпыняць дзейнасць крамаў. Па падліках Еўрарадыё, з таго часу зачынена больш за дзясятак. Сярод іх “Еўраопт”, “Гіпа”, “Пяты элемент” і “Электрасіла”.

Фота — nikolay.ws

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі