Мінгандлю: Гандаль “з рук” будзе жорстка спыняцца

Прэс-служба міністэрства паведамляе, што праз нелегальных гандляроў, якія здзейсняюць рэалізацыю тавараў з багажнікаў легкавых аўтамабіляў альбо з мікрааўтобусаў, зніжаецца тавараабарот у крамах.

“У выніку раздробны таваразварот у крамах і аб'ектах грамадскага харчавання зніжаецца. Так, у параўнанні са студзенем бягучага года гэты паказчык знізіўся на 3,5 адсоткавага пункта. Але самае галоўнае, што гандаль з рук нясе пагрозу жыццю і здароўю спажыўца і яго сям’і. Бо тут рэалізуюцца не заўсёды свежая, а часам нават небяспечныя гародніна, садавіна, дзікарослыя грыбы, ягады, кансервы хатняга прыгатавання, прычым без дакументаў, якія сведчаць пра іх якасць і бяспеку”, - гаворыцца ў паведамленні.

Мінгандлю таксама адзначае, што такая сітуацыя характэрная, як для буйных гарадоў, так і для малых населеных пунктаў. Дадзеныя Міністэрства сведчаць, што толькі ў сельскай мясцовасці больш чым у 500 населеных пунктах рэгулярна ажыццяўляецца нелегальны гандаль, у тым ліку грамадзянамі Расійскай Федэрацыі. Гэта адна з прычын падзення рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю спажывецкай кааперацыі, які па выніках чатырох месяцаў 2015 склаў усяго 93,8% да ўзроўню мінулага года, лічаць у ведамстве.

У сувязі з гэтым урад даручыў Міністэрству ўнутраных спраў сумесна з зацікаўленымі “навесці парадак” каля аб’ектаў гандлю. У сваю чаргу Мінгандаль загадаў кіраўніцтву гандлёвых аб’ектаў пры выяўленні нелегальных прадаўцоў неадкладна паведаміць аб гэтым органы ўнутраных спраў.

Фота: vopros-otvet.avo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі