Мінчукам прапануюць дзяржпадтрымку для перасялення ў Смалявічы

Мінчукам прапануюць дзяржпадтрымку для перасялення ў Смалявічы

Мінчукам прапануюць дзяржаўную падтрымку для перасялення ў Смалявічы. Ужо падрыхтаваны праект указу аб правядзенні эксперыменту. Па словах начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Горваля, у дакуменце ідзе гаворка пра прадастаўленне дадатковай дзяржпадтрымкі жыхарам сталіцы, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і знаходзяцца ў чарзе. Гэтая падтрымка будзе давацца для будаўніцтва жылля ў горадзе-спадарожніку Смалявічах. Мінчукі мусяць паехаць туды на пастаяннае жыхарства, інфармуе БЕЛТА.

Горваль адзначае, што пад дзеянне ўказу патрапяць людзі, незалежна ад таго, маюць яны права на дзяржпадтрымку ці не. "Гэты механізм прапрацоўваецца, — кажа прадстаўнік Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. — Спрабуем такім чынам прастымуляваць рух чаргавікоў з Мінска ў гарады-спадарожнікі".

Мінчукам прапануюць дзяржпадтрымку для перасялення ў Смалявічы
Аляксандр Горваль. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі