Вы тут

Мінчука з пісталетам затрымалі каля амбасады Кубы

Мінчук паказаў міліцыянту каля амбасады Кубы пісталет / кадр з відэа

27 лютага каля амбасады Кубы ў Мінску мужчына пагрукаўся ў акно кантрольна-прапускнога пункта і накіраваў на міліцыянта пісталет, паведамляе прэс-служба МУС. 

Міліцыянт націснуў трывожную кнопку і выклікаў дапамогу. Аднак мінчука з пісталетам ён затрымаў яшчэ да прыбыцця калег. 

37-гадовы мужчынане патлумачыў прычыну свайго ўчынку. Ён сказаў, купіў пнеўматычны пісталет у гандлёвым цэнтры Мінска для самаабароны. Па словах мінчука, ён не планаваў пагражаць міліцыянту, а толькі хацеў паказаць зброю. Ён дадаў, што не ведаў пра амбасаду.

У міліцыі заявілі, што мужчына быў цвярозы. Ён нідзе не працуе і раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.