Вы тут

Мінчук плануе летам праехаць па Беларусі на ровары больш за 4 тысячы кіламетраў

Іван Тужыкаў / Фота з сацсетак

Мінчук Іван Тужыкаў плануе летам праехаць па Беларусі на ровары больш за 4 тысячы кіламетраў. І зняць "серыял" пра архітэктурную спадчыну, якая імкліва знікае, а таксама пра турыстычны патэнцыял нашай краіны. Раварыст спадзяецца, што яго вялікае падарожжа зойме месяц-паўтара. За гэты час трэба наведаць больш за 450 кропак, адзначаных на карце.

Мінскае роварнае таварыства піша, да Івана Тужыкава можа далучыцца любы ахвотнік і на любым этапе яго маршруту. Для гэтага дастаткова яму напісаць у сацсетках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.