Вы тут

Мінчук падарваў міліцэйскі аўтамабіль на праваслаўнае Раство

У Мінску падарвалі аўтамабіль міліцыі / minsknews.by, ілюстрацыйнае фота

У ноч з 7 на 8 студзеня каля будынка Цэнтральнага РУУС Мінска быў узарваны службовы міліцэйскі аўтамабіль, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Міліцыянты заявілі, што па падазрэнні затрымалі 45-гадовага беспрацоўнага мінчука, які пражывае непадалёк. Па іх звестках, як удакладняе Sputnik, мужчына мае дачыненне да падрыву кіёска "Табакерка". 

Затрымалі яго патрульныя, аўтамабіль якіх ён пашкодзіў раней.

У МУС кажуць, што затрыманы дае прызнальныя паказанні.

БЕЛТА дадае, што дома ў мужчыны знайшлі пяць гатовых выбуховых прыстасаванняў і вялікую колькасць розных хімічных рэчываў і кампанентаў для іх вырабу, а таксама даведачную літаратуру па выбуховых рэчывах.

Следствам заяўляе, што мужчын мае дачыненне да аналагічнага выбуху ў Цэнтральным раёне Мінска ў кастрычніку 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.