Мінчук 30 гадоў атрымліваў пенсію сваёй памерлай маці

Мінчук 30 гадоў атрымліваў пенсію сваёй памерлай маці

Сацыяльныя работнікі звярнуліся ў Маскоўскі РУУС Мінска, каб высветліць месцазнаходжанне найстарэйшай мінчанкі 1904 года нараджэння. Некалькі разоў сацработнікі спрабавалі наведаць жанчыну па месцы жыхарства, але яе сын казаў, што пенсіянерка жыве ў вёсцы на Гродзеншчыне.

Міліцэйская праверка выявіла, што жанчына памерла ў 1988 годзе ва ўзросце 84 гадоў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Сваякі пахавалі жанчыну, але яе сын не паведаміў органам сацыяльнай абароны пра смерць маці. З 1988 года ён атрымліваў у банку па даверанасці яе пенсію.

75-гадовы мужчына цяпер не працуе, з'яўляецца пенсіянерам. Прыкладная сума шкоды складае больш за 100 000 рублёў. Дакладная сума будзе вызначаная па выніках расследавання.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за махлярства. Мінчуку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі