Вы тут

Мінчанка скрала чужога шпіца, каб яе аўчарцы было не сумна

minsk.mvd.gov.by

У Заводскім раёне Мінска затрымалі жанчыну, якая скрала чужога сабаку, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. 

Падзеі адбыліся на ганку аднаго прадуктовай крамы. 19-гадовы юнак, які ішоў у супермаркет, прывязаў шпіца да парэнчаў каля крамы і пайшоў. Пакінутая без нагляду жывёла спадабалася жанчыне. Яна зняла з сабакі ланцужок i знесла шпіца ў невядомым кірунку.

Гаспадар сабакі звярнуўся да міліцыянтаў. Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, праваахоўнікі знайшлі выкрадальніцу — гэта была 41-гадовая раней не судзімая мінчанка.

Міліцыянтам жанчына патлумачыла, што ў яе дома жыве нямецкая аўчарка. Каб ейнаму сабаку было не сумна, гаспадыня прынесла сябра.

Выкрадзенага шпіца вярнулі законнаму ўладальніку. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.