Мінчанка не заплаціла падаткі з 1,2 мільёна еўра

Мінчанка не заплаціла падаткі з 1,2 мільёна еўра

Амаль 160 тысяч рублёў падаходнага падатку не выплаціла ў бюджэт жыхарка Мінска, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. 

Жанчына прадала сваю долю ў статутным фондзе аўстрыйскай камерцыйнай структуры. Пры падачы падатковых дэкларацый у 2013-2014 гадах мінчанка не ўказала, што атрымала з-за мяжы даход ад продажу акцый — 1,2 мільёна еўра. Пры гэтым меншыя сумы даходаў, у тым ліку атрыманыя за мяжой, яна пазначыла ў падатковых дэкларацыях і выплаціла належны падатак. 

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры на 45-гадовую мінчанку пачалі крымінальную справу. Жанчына ўжо цалкам кампенсавала шкоду, прычыненую дзяржаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі