Мінчанка абгарэла ў салярыі (фота, відэа)

Як паведамляе тэлеканал СТВ, дзяўчына планавала на травеньскія святы паехаць адпачыць у Турцыю. Каб там не згарэць, бо ў яе была белая скура, сяброўкі параілі Алене схадзіць у салярый. Пад ультрафіялетавым апраменьваньнем яна правяла 15 хвілін — супрацоўніца салярыя не пацікавілася, што яна прыйшла да іх упершыню, не параіла спачатку паспрабаваць 3-4 хвіліны, каб пабачыць эфект. У выніку, мінчанка атрымала апёкі на твары, спіне, жываце і руках.


Цяпер дзяўчына спрабуе спагнаць з уладальніцы салона кампенсацыю за атрыманыя страты: у яе апёкі і цяпер трэба лячыцца, набываць лекі, да таго ж, у Турцыю яна не паехала, а грошы за пуцёўку (амаль 7 мільёнаў рублёў) ёй ніхто не вярнуў. Аднак Алене Пеліпас прапанавалі ў якасці кампенсацыі... абанемент на 30 хвілін у салярый.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі