Мінчанам пакажуць самы жанчынаненавісніцкі фільм Канскага фестывалю

У верасні дырэктар мінскага кінавідэапракату Васіль Коктыш разлічвае паказаць у Мінску скандальны фільм Ларса фон Трыера “Антыхрыст”. Фільм атрымаў антыпрыз фестывалю ў Канах як самы жанчынаненавісніцкі. Фільм быў асвістаны, ў прамым сэнсе слова, падчас фестывальнага прагляду. Гледачы успрынялі карціну негатыўна, а некаторым нават рабілася кепска.

Рэжысёр Ларс фон Трыер у сваю чаргу лічыць “Антыхрыста” галоўнай працай свайго жыцця.

Спрэчная кінакарціна можа быць паказаная ў сталічным Доме кіно ў межах праекту “Канаманія”. Канчатковае рашэнне, паказваць фільм ці не, будзе залежаць ад Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці.

Васіль Коктыш спадзяецца, што фільм можна будзе паказаць з узроставым абмежаваннем да 21-го гуду. Дарэчы ў Вялікабрытаніі фільм дазволена паказваць без купюр, але з цэнзам да 18 год.

belmy.info
Фота: wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі