Мінадукацыі назвала спецыяльнасці, на якія абітурыентаў залічаць без экзаменаў

Мінадукацыі назвала спецыяльнасці, на якія абітурыентаў залічаць без экзаменаў

Міністэрства адукацыі Беларусі назвала спецыяльнасці, на якія некаторыя катэгорыі абітурыентаў залічаць без экзаменаў. Адзначаецца, што яны — найбольш запатрабаваныя айчыннай эканомікай. Пералік спецыяльнасцяў быў вызначаны пастановай Мінадукацыі № 25 ад 20 сакавіка 2017-га, якая ў пятніцу апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце згадваюцца амаль тры дзясяткі спецыяльнасцяў, на якія некаторых абітурыентаў залічаць без экзаменаў (пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, уладальнікаў атэстату аб агульнай сярэдняй адукацыі з узнагароджаннем залатым ці срэбраным медалём і г. д.). Сярод іх — “Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны”, “Аграномія”, “Лясная гаспадарка”, “Металургічная вытворчасць і металаапрацоўка”, “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”, “Лесаінжынерная справа”, “Абарона раслін і карантын”, “Меліярацыя і водная гаспадарка”. Цалкам згаданую пастанову і спіс гл. тут.

Пастанова Міністэрства адукацыі пачынае дзейнічаць пасля яе афіцыйнай публікацыі.

Мінадукацыі назвала спецыяльнасці, на якія абітурыентаў залічаць без экзаменаў
Фота: pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі