Мінадукацыі: Чвэрць школаў закрытыя з-за высокага ўзроўню захворванняў

Чвэрць школаў у Беларусі — 870 альбо 24,5% — закрытыя з-за высокага ўзроўню захворванняў ВРВІ і грыпам. Такую заяву зрабіла Галоўны інспектар Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Лілія Кузняцова. Паводле яе словаў, у Гомельскай вобласці на заняткі не ходзяць 91% вучняў, у Гомелі школы цалкам закрытыя. Ва ўсіх навучальных установах краіны, дзе працягваюцца заняткі, адмененыя масавыя мерапрыемствы, паведамляе РИА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі