Мінабароны Расіі пацвердзіла ўдар па станцыі Чапліна

Мінабароны Расіі пацвердзіла ўдар па станцыі Чапліна

Міністэрства абароны Расіі пацвердзіла, што быў нанесены ўдар па ўкраінскай станцыі Чапліна пад Дняпром. Пры гэтым расійскае ведамства заявіла, быццам на гэтай чыгуначнай станцыі быў знішчаны вайсковы эшалон.

Паводле іх словаў, там загінулі "больш за 200 украінскіх вайскоўцаў і 10 адзінак тэхнікі". Удар быў нанесены, як паведамляецца, ракетай "Іскандэр".

Напярэдадні ва ўкраінскіх СМІ з'явіліся здымкі падбітага цягніка на станцыі Чапліна. Паводле звестак, украінскіх уладаў, у выніку ўдару загінулі 25 мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей — 11 і 6 гадоў. Пра страты сярод вайскоўцаў Кіеў не паведамляў.

Генпракуратура Украіны заявіла, што на месцы абстрэлу былі выяўленыя абломкі ракет "Смерч" і С-300, а ракета "Іскандэр" пацэліла па прыватных дамах у пасёлку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі