Мінабароны Расіі: Дэсантнікі выпадкова перайшлі ўкраінскую мяжу

Такую версію паведаміла расійскім журналістам ананімная крыніца ў Мінабароны РФ. Як заявіў вайсковы чыноўнік, дэсантнікі не супраціўляліся ўкраінскім сілавікам пры затрыманні. Па  яго словах, якія пераказвае lenta.ru, падчас патрулявання вайскоўцы маглі парушыць мяжу на неабсталяваным, немаркіраваным участку. 

У той жа час у Мінабароны падкрэслілі, што ўкраінскія вайскоўцы таксама неаднаразова перасякалі расійскую мяжу. Прычым рабілі гэта як паасобку, так і групамі колькасцю больш за 500 чалавек, у тым ліку са зброяй у руках і на бранятэхніцы. Чыноўнік падкрэсліў, што расійскі бок без шуміхі вяртаў усіх ахвочых на ўкраінскую тэрыторыю ў бяспечным месцы.

Фота — ua-ru.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі