Мінабароны Расіі: "Боінг" на Данбасе быў збіты ўкраінскай ракетай

Мінабароны Расіі: "Боінг" на Данбасе быў збіты ўкраінскай ракетай

17 верасня Міністэрства абароны Расіі выступіла з заявай наконт таго, якой ракетай быў збіты 17 ліпеня 2014-га каля Данецка малайзійскі пасажырскі самалёт Boeing 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур (рэйс МН17). Тады загінулі 298 чалавек, усе, хто быў на борце. Міжнародная следчая група заявіла, што самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу "Бук", які знаходзіўся на ўзбраенні 53-й зенітна-ракетнай брыгады расійскай арміі ў Курску. Расія ад пачатку сваё дачыненне да гэтай трагедыі адмаўляла.

Як інфармуе meduza.io, на прэс-канферэнцым начальнік галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны РФ генерал-лейтэнант Мікалай Паршын заявіў, што ў 1986 годзе ракету 9м38, якой быў збіты Boeing 777, перадалі ў зенітна-ракетную брыгаду ў Заходняй Украіне. І гэтая вайсковая частка там існуе дагэтуль. Падкрэсліваецца, што высветліць гэта ўдалося, дзякуючы бартавому нумару ракеты. А выпушчаная ракета была ў Расіі, на Даўгапрудненскім навукова-вытворчым прадпрыемстве. Ужо праз пяць дзён пасля выпуску па чыгунцы яе адправілі ва Украіну. Мінабароны Расіі рассакрэціла архіўныя дакументы прадпрыемства.

У Кіеве заявілі пра "няўдалы фэйк Крамля".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі