Мінабароны Беларусі пацвердзіла факт гібелі афіцэра

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося раніцай у нядзелю, 2 лістапада. Старэйшы лейтэнант заступіў на дзяжурства ў адной з вайсковых частак, якая базуецца каля Лунінца, на тэрыторыі радыётэхнічнага цэнтра. Неўзабаве ён стрэліў сабе ў галаву з пісталета. Афіцэр памёр у рэанімацыі лунінецкай бальніцы. Як адзначае сайт media-polesye.by, малады мужчына — ўраджэнец Бабруйска. У Лунінецкі раён ён трапіў па размеркаванні. Сям'і афіцэр стварыць не паспеў.

У Міністэрстве абароны Беларусі БЕЛТА пацвердзілі гэтую інфармацыю: "Факт меў месца. З этычных меркаванняў Мінабароны пакідае гэта без каментароў".

Следчы камітэт праводзіць праверку, высвятляе прычыны, якія падштурхнулі вайскоўца на самагубства.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі